Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя і «хіміі» закупяць сродкі для дэзынфэкцыі


Ілюстрацыйнае фота

Беларускія турмы закрытыя на карантын. Аддзелы ўнутраных спраў і папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу («хіміі») плянуюць закупіць сродкі для дэзынфэкцыі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

На карантыне і беларускія «хіміі», але з асаблівасьцямі. Спатканьні і выхады ў горад для тых, хто адбываех пакараньне, забароненыя, але на працу на розныя прадпрыемствы гарадоў яны ходзяць.

Гомельская «хімія», ці папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 17, плянуе закупіць сродкі для дэзінфэкцыі, гумавыя пальчаткі і дазатары на 725 рублёў (за кошт бюджэту).

«Хімія» мае патрэбу ў

  • 100 літрах сродкаў для дэзынфэкцыі коштам 500 рублёў;
  • 50 парах гумавых пальчатак (25 рублёў);
  • 3 насьценных дазатарах (200 рублёў).

Тэрмін пастаўкі — да 24 красавіка.

Мазырская «хімія» № 21 плянуе закупкі на 5190 рублёў за сродкі бюджэту. Папраўчая ўстанова патрабуе 265 літраў сродкаў для антысэптычнай апрацоўкі рук, сродкаў для экстранай дэзынфэкцыі, канцэнтраты.

Жыткавіцкі РАУС плянуе закупіць антысэптыкі, сродкі для дэзынфэкцыі, маскі ці рэсьпіратары, дазатары і вадкае мыла на 680 рублёў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG