Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй». Беларусы патрабуюць «законны выходны» 4 красавіка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паўтары тысячы беларусаў ужо падпісалі пэтыцыю да міністэрства працы з просьбай зрабіць 4 красавіка «законным выходным». Беларускі ўрад прызначыў суботу 4 красавіка працоўным днём — як «адпрацоўку» за выходны 27 красавіка.

Аўтары пэтыцыі нагадваюць, што сёлета 9 траўня (дзяржаўнае сьвята) выпадае на выходны — суботу, таму прапануюць даць з гэтай нагоды дадатковы выходны.

«Лічым гэта справядлівым і мэтазгодным, асабліва ў сувязі з эпідэміялягічнай сытуацыяй у краіне, абумоўленай пандэміяй каранавірусу і выкліканай гэтым неабходнасьцю строгага карантыну. Паколькі ўвядзеньне агульнаабавязковага карантыну, мяркуючы па ўсім, не плянуецца, просім забясьпечыць дадатковы, законны выходны 4 красавіка, за панядзелак 27 красавіка, а 27 красавіка лічыць выходным у сувязі з выпадзеньнем сьвяточнага дня на 9 траўня», — патлумачылі аўтары пэтыцыі.

Яны нагадваюць, што «прагрэсіўныя краіны пераходзяць на чатырохдзённы працоўны тыдзень», а ў Беларусі ў гэты час працягваецца «нялюдзкая практыка адпрацоўкі дадатковых выходных дзён, што вельмі часта прыводзіць да неабходнасьці выхаду на працу ў шосты дзень тыдня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG