Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэктакль Купалаўскага тэатру «Паўлінка» паглядзелі онлайн каля 20 тыс. гледачоў


Ілюстрацыйнае фота

Спэктакль «Паўлінка» Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы онлайн паглядзелі каля 20 тыс. гледачоў ва ўсім сьвеце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

Онлайн-паказ адбыўся 27 сакавіка ў Міжнародны дзень тэатру.

«Дзякуючы трансьляцыі «Паўлінка» аб’яднала беларусаў усяго сьвету. Онлайн-паказ глядзелі ў ААЭ, Азэрбайджане, Армэніі, Бэльгіі, Грузіі, Нямеччыне, ЗША, Ізраілі, Гішпаніі, Казахстане, Канадзе, Кіргізстане, Латвіі, Літве, Пакістане, Партугаліі, Польшчы, Расеі, Славаччыне, Турцыі, Украіне, Францыі, Японіі ды іншых краінах, — расказалі ў тэатры.

Беларуская дыяспара ў Мадрыдзе арганізавала прагляд трансьляцыі ў нацыянальных строях, а падпісчыкі Купалаўскага у Instagram і Facebook, а таксама артысты тэатру, правялі флэш-моб на запрашэньне да онлайн-прагляду. Агулам за адзін вечар шэдэўр беларускай клясыкі паглядзелі каля 20 тыс. чалавек.

Спэктакль «Паўлінка», пастаўлены Львом Літвінавым у 1944 годзе на базе Томскага драматычнага тэатру ва ўмовах эвакуацыі, лічыцца візытоўкаю Купалаўскага. Менавіта гэтай пастаноўкай пачынаецца кожны сэзон, спэктакль застаецца неадʼемнай часткай рэпэртуару ўжо амаль 80 гадоў. У 2019 годзе «Паўлінка» была прызнаная нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьцю Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG