Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці бясьпечна займацца фізычнымі практыкаваньнямі падчас пандэміі каранавірусу?


Штораз большая колькасьць людзей у сьвеце праводзіць час дома, каб не выстаўляць сябе на рызыку заражэньня каранавірусам. Тыя, якія прывыклі рэгулярна займацца спортам ці гімнастыкай, сутыкаюцца з надзённымі пытаньнямі і праблемамі, якім чынам заставацца ў форме.

Выданьне The New York Times сабрала меркаваньні вірусолягаў, фізіёлягаў і іншых экспэртаў пра тое, ці і як трэба рабіць фізычныя практыкаваньні падчас каранавіруснага крызісу.

Вось гэтыя парады ў скарочаным пераказе:

  • Ці можна бегаць трушком або шпацыраваць па вуліцы, калі ўлады рэкамэндуюць заставацца дома, у абставінах самаізаляцыі?

Так, але абавязкова захоўваючы «фізычную аддаленасьць» ад іншых людзей, роўную прыблізна 2 мэтры.

  • Ці сонца стэрылізуе паверхні на дварэ?

Няма адназначнага адказу на гэтае пытаньне, але найлепш не дакранацца ні да чога на дварэ голымі рукамі. Калі трэба, дакранайцеся ў пальчатках. І абавязкова вымыйце рукі з мылам пасьля вяртаньня,

  • Калі я бягу на адлегласьці прадпісаных двух мэтраў за кімсьці, хто кашляе, ці гэта значыць, што бягу празь яго/яе мікробы або вірусы?

Кроплі, якія зьмяшчаюць вірус, могуць затрымлівацца ў паветры дастаткова доўга, і лепш пакінуць бег у такой кампаніі.

  • Ці варта здымаць абутак перад тым, як увайсьці з двору дахаты?

Ніхто ня ведае, ці каранавірус прыліпае да абутку, але іншыя мікробы і бруд — так, таму лепш пакіньце абутак каля дзьвярэй.

  • Каб утрымаць сябе ў больш-менш прыстойнай фізычнай форме, колькі мінімальна часу я павінен рабіць фізычныя практыкаваньні?

Ёсьць зьвесткі, што нават пяць хвілін міні-трэніроўкі у дзень можа быць дастаткова.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG