Украіна 27 сакавіка цалкам закрывае сваю мяжу

Уладзімір Зяленскі
Уладзімір Зяленскі

Украіна ў канцы дня 27 сакавіка цалкам закрые дзяржаўную мяжу на ўезд і выезд праз каранавірусную інфэкцыю. Пра гэта ў тэлезвароце заявіў 26 сакавіка прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Зяленскі сказаў, што 27 сакавіка будуць спыненыя ўсе пасажырскія зносіны з замежнымі краінамі. Аб грамадзянах Украіны, якія засталіся за мяжой, павінны будуць паклапаціцца дыпляматычныя прадстаўніцтвы і ўкраінская дыяспара.

«Мы апынуліся перад цяжкім выбарам паміж грамадзянамі, якія яшчэ за мяжой, і бясьпекай 40 мільёнаў грамадзян унутры краіны», — падкрэсьліў Зяленскі.

Раней Украіна закрыла межы для замежных грамадзян.

Ва Ўкраіне выяўлена 169 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі, пяць чалавек памерлі. У краіне ўведзены жорсткія карантынныя захады, у буйных гарадах не працуе мэтро, абмежаваная праца грамадзкага транспарту.

​
XS
SM
MD
LG