Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апусьцелыя вуліцы і людзі ў масках. Як выглядае Прага на карантыне


Бязьлюдны мост у цэнтры Прагі. 15 сакавіка 2020 года.

Жыхарам Чэхіі забаронена заходзіць у грамадзкі транспарт і выходзіць на вуліцу бяз масак. У краіне дзейнічае карантын з прычыны каранавірусу. Фатограф Радыё Свабодная Эўропа Эймас Чапл прайшоўся па вуліцах Прагі і сфатаграфаваў жыцьцё гараджан.

Турыстычныя раёны Прагі апусьцелі пасьля таго, як улады зачынілі рэстараны, бары і большасьць крамаў.

Пустыя завулкі ў самым сэрцы гістарычнага раёна Прагі

Астранамічны гадзіньнік — адна з галоўных славутасьцяў Прагі. Гэтая прастора звычайна запоўненая тысячамі турыстаў.

Пустыя вуліцы ў турыстычнай зоне Прагі. У Чэскай Рэспубліцы па стане на 24 сакавіка зарэгістравана каля 1300 заражаных каранавірусам, зь іх памерлі двое.

Пусты ўваход на станцыю мэтро а 7:36 раніцы 17 сакавіка. У звычайныя дні ў гэты час станцыі запоўненыя людзьмі. Маршруты грамадзкага транспарту ў Празе функцыянуюць, але пасажыраў вельмі мала.

Пустая плятформа. Час на гадзіньніку — каля 8 раніцы.

Мужчына ў масцы Гая Фокса на выхадзе з вагона мэтро. Улады Прагі 17 сакавіка абвясьцілі, што пасажыры грамадзкага транспарту абавязаны насіць маскі. Мэр Прагі напісаў у Тwitter, што жыхары павінны закрываць рот і нос у транспарце: «Усё роўна, ці гэта будуць мэдыцынскія маскі, маскі ўласнага вырабу або шалік, гэта лепш, чым нічога».

Мужчына ў хірургічнай масцы на станцыі мэтро. Мэдыцынскія экспэрты кажуць, што маскі, якія не прылягаюць шчыльна да твару, наўрад ці абароняць ад заражэньня. Але калі вы ўжо заражаны, гэта перашкаджае распаўсюджваньню бактэрый.

Патрабаваньне насіць маскі распаўсюджваецца на пасажыраў аўтобусаў і трамваяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG