Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Італіі ад COVID-19 вылечыўся 101-гадовы мужчына


Шпіталь у Бэргама, Італія.

Заражаны каранавірусам 101-гадовы мужчына ачуняў у Італіі. Пацыента выпісалі са шпіталя ў курортным горадзе Рыміні на Адрыятыцы, паведамляе ІТАР-ТАСС са спасылкай на адзін з італьянскіх тэлеканалаў.

Паводле тэлеканалу, пажылога мужчыну шпіталізавалі на мінулым тыдні. «Гэта надзея на будучыню для ўсіх нас», — прыводзіць тэлеканал словы прадстаўніка мясцовых уладаў Глёрыі Лізі.

На мінулым тыдні пасьля двух тыдняў хваробы зь лякарні Бэргама выпісалі месячнае немаўля.

  • Лякальную ўспышку каранавірусу выяўвілі на поўначы Італіі 21 лютага.
  • З пачатку пандэміі агульная колькасьць інфікаваных каранавірусам у краіне перавысіла 74 тысячы чалавек, зь іх больш за 7,5 тысячы памерлі, звыш 9,3 тысячы паправіліся.
  • З 10 сакавіка па ўсёй Італіі ўведзены жорсткі карантын і абмежаваньне на перасоўваньне насельніцтва. Тэрмін іх дзеяньня, пакуль разьлічаны да 3 красавіка, працягнуць.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG