Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арганізатарам онлайн-сьвяткаваньня Дня Волі адключылі інтэрнэт


Арганізатары канцэрту ў гонар 25 Сакавіка — гадавіны незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі — паведамілі аб праблемах з інтэрнэтам, празь якія немагчымая жывая трансьляцыя канцэрту. Сьвяточную праграму пакажуць у запісе.

Запіс канцэрту пачнуць трансьляваць а 22:00 на ютуб-канале кампаніі «Годна».​

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла пра стварэньне свабоднай і незалежнай БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

Ад 1989 году гадоў у Менску і іншых гарадах Беларусі ладзяцца сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёлета масавыя мерапрыемствы на Дзень Волі не праводзяцца праз пандэмію каранавірусу «дзеля бясьпекі людзей».

25 сакавіка, у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода запрашае на жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG