Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Дзень Волі мянчук выйшаў на Кастрычніцкую плошчу з двума сьцягамі. ФАТАФАКТ


Мікалай Арцюхоў з руху «Адзінства» 25 сакавіка выйшаў на Кастрычніцкую плошчу з двума сьцягамі: бел-чырвона-белым і чырвона-зялёным.

Мікалай Арцюхоў
Мікалай Арцюхоў

«Я чалавек вольны, я грамадзянін і я маю права ў Дзень Волі выйсьці і выказацца», – патлумачыў Арцюхоў, чаму ўзьняў над сабой два сьцягі.

25 сакавіка 1918 году Рада Беларускай Народнай Рэспублікі прыняла Трэцюю Ўстаўную грамату, у якой абвясьціла пра стварэньне свабоднай і незалежнай БНР і аддзяленьне Беларусі ад Расеі.

Ад 1989 году гадоў у Менску і іншых гарадах Беларусі ладзяцца сьвяточныя ўрачыстасьці, палітычныя акцыі, мітынгі, шэсьці, пэрформансы, прысьвечаныя ўгодкам абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сёлета масавыя мерапрыемствы на Дзень Волі не праводзяцца праз пандэмію каранавірусу «дзеля бясьпекі людзей».

25 сакавіка, у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода запрашае на жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG