Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея хоча, каб Белавія ўдзельнічала ў вывазе расейскіх турыстаў з Эгіпту

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Расея хоча, каб «Белавія» ўдзельнічала у вывазе расейскіх турыстаў з Эгіпту ў залік сваіх пазык перад Расеяй за аэранавігацыйныя паслугі.​

Такое даручэньне расейскаму Міністэрству транспарту 24 сакавіка даў расейскі ўрад. Сілы і сродкі «Белавіі» прапануюць выкарыстоўваць для спагнаньня пазык беларускай авіякампаніі перад Расеяй. Пра вынікі выкананьня загаду Міністэрства транспарту мусіць паведаміць расейскаму ўраду да 25 сакавіка.

Авіяпаведамленьне паміж Расеяй і Эгіптам спынілася ў 2015 годзе, пасьля крушэньня расейскага борту над Эгіптам. У выніку здарэньня загінулі 224 чалавекі, якія знаходзіліся на борце. З таго часу Расея лічыць аэрапорты Эгіпту небясьпечнымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​


Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Як зьмяняецца колькасьць хворых у Беларусі і суседніх краінах. Толькі графікі

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG