Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя адкрыла рахункі для дапамогі ў барацьбе з каранавірусам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства здароўя 24 сакавіка адкрыла дабрачынныя рахункі для дапамогі выяўленьню і лячэньню каранавірусу ў краіне.

Міністэрства вітае падтрымку грамадзтва і зможа выкарыстоўваць дабрачынную дапамогу для закупкі абсталяваньня лябараторнай дыягностыкі COVID-19, дыягнастычных набораў, абаронных сродкаў, лекаў, а таксама на аказаньне дапамогі хворым.

Дабрачынны рахунак у беларускіх рублях: BY29AKBB36429000000800000000, у «Беларусбанку», БІК: AKBBBY2X, УНП: 190263723.

Дабрачынны рахунак у эўра: BY93AKBB36429000003150000000, у «Беларусбанку», БІК: AKBBBY2X, УНП: 190263723.

Таксама 20 сакавіка часопіс «Имена» стварыў тэлеграм-канал @Covid19.imena, празь які беларусы могуць спытаць ці аказаць дапамогу ў сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG