Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень Волі са Свабодай. Коратка пра тое, што будзе


25 сакавіка, у 102-ю гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі, Свабода запрашае на жывую трансьляцыю зь Менску і Прагі.

У сувязі з пандэміяй каранавірусу ў сьвеце штогадовыя сьвяточныя акцыі на Дзень Волі ў Беларусі скасаваныя. Але Радыё Свабода не зьмяняе сваіх плянаў. Як і штогод, вы пабачыце жывую трансьляцыю з нагоды Дня Волі, але ў новым фармаце.

Вядоўцы онлайн-эфіру — блогерка Кацярына Маркоўская і журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч — запрашаюць далучацца да стрыму а 16.00.

Трансьляцыя працягнецца амаль дзьве гадзіны. У нашай праграме:

  • «Кіраўнік Беларусі на сьвяце 25 Сакавіка, зламаны нос і рэвалюцыя». Конкурс на веданьне гісторыі сьвяткаваньняў 25 Сакавіка зь пісьменьнікам Уладзімерам Арловым.
  • «Колькі дывізіяў у Рады БНР» — дыскусія зь дзеячамі Рады Сяргеем Навумчыкам і Аляксандрам Лукашуком.
  • «Цэнтральны», «Васількі» і «Чабурэчная» — шпацыр менскімі адрасамі БНР разам з краязнаўцам і гідам Паўлам Каралёвым.
  • «БНР, пра якую вы ня чулі» — разам з дасьледнікам гісторыі БНР Сяргеем Шупам мы наведаем Альшанскія могілкі ў Празе, дзе пахаваныя два старшыні Рады БНР — Васіль Захарка і Пётра Крачэўскі.
  • «Тады я пераканалася, што мы пераможам» — сьвяточны зварот старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы.

Не забудзьце і запрасіце знаёмых!

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG