Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перанесьлі агульнанацыянальныя алімпіяды школьнікаў


Ілюстрацыйнае фота

Заключны этап алімпіядаў для школьнікаў у розных навучальных дысцыплінах перанесьлі «на пазьнейшы час», піша тэлеграм-канал Міністэрства адукацыі Беларусі. Калі менавіта пройдуць алімпіяды, не ўдакладняецца.

Чаму алімпіяды перанесьлі?

Алімпіяды — даволі масавая падзея. У кожнай прадметнай алімпіядзе ўдзельнічаюць дзясяткі вучняў 9–11 клясаў. Таму алімпіяды вырашылі пакуль не праводзіць, удакладнілі Tut.by у прэс-службе Міністэрства адукацыі.

Раней міністэрства раіла адмовіцца ад масавых захадаў і заяўляла, што абмяжуе правядзеньне навуковых і культурна-масавых мерапрыемстваў.

Калі пройдуць алімпіяды?

«Імаверна, яны [алімпіяды] пройдуць тады, калі сытуацыя стабілізуецца», — сказалі ў Міністэрстве адукацыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG