Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 76 пацьверджаных заражэньняў каранавірусам, 15 вылечаных і 20 тысяч тэстаў


Брыфінг міністэрства аховы здароўя наконт сытуацыі з каранавірусам. Архіўнае фота.
Брыфінг міністэрства аховы здароўя наконт сытуацыі з каранавірусам. Архіўнае фота.

15 пацыентаў, якія раней мелі станоўчыя тэсты на каранавірусную інфэкцыю, ужо вылечаныя і выпісаныя з мэдычных установаў. 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях пад пастаянным мэдычным кантролем і на лячэньні. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Як паведамляецца, у Беларусі з 23 студзеня 2020 году арганізаваная працэдура тэставаньня грамадзянаў на каранавірусную інфэкцыю, і за гэты час праведзена больш за 20 тысяч тэстаў. 15 пацыентаў выпісалі, 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях, і частка зь іх ужо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі. Плянуецца, што яна адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня, паведамля.wm ў тэлеграм-канале.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG