Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA прыпыняе падрыхтоўку місіі на Месяц


Аэракасьмічнае агенцтва ЗША прыпыніла працу над будаўніцтвам і выпрабаваньнем ракеты і капсулы для пілятуемай місіі на Месяц пад назвай Artemis у сувязі з ростам колькасьці выпадкаў заражэньня каранавірусам.

NASA закрывае зборачнае прадпрыемства Michoud у Новым Арлеане, дзе будуецца ракета, і разьмешчаны непадалёк касьмічны цэнтр Stennis, паведаміў у чацьвер увечары кіраўнік ведамства Джым Брайдэнстайн.

«Зьмены ў касьмічным цэнтры Stennis зьвязаныя з ростам колькасьці выпадкаў заражэньня COVID-19 у ваколіцах цэнтра і ліку супрацоўнікаў, якія адправіліся ў самаізаляцыю. Таксама ёсьць адзін пацьверджаны выпадак заражэньня ў камандзе», — распавёў ён.

Закрыцьцё аб’ектаў можа перашкодзіць ЗША выканаць свой плян выканаць новы палёт на Месяц да 2024 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG