Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус разбурае фэйкі


Ілюстрацыйнае фота. Ля Менскай гарадзкой клінічнай інфэкцыйнай лякарні
Ілюстрацыйнае фота. Ля Менскай гарадзкой клінічнай інфэкцыйнай лякарні

Калі я напісаў, што беларусы маюць недавер да адміністрацыі, я меў на ўвазе ня толькі гэта, але і тое, што ў беларусаў ёсьць давер да беларусаў. А гэта добры знак, што нацыя зь цяперашняга выпрабаваньня, як гэта часта бывала ў гісторыі, выйдзе больш згуртаванай і зь лепшым разуменьнем і адчуваньнем самой сябе.

Каранавірус — гэта праверка ўсёй жыцьцядзейнасьці арганізму, чалавечага, грамадзкага, нацыянальнага, дзяржаўнага, сусьветнага. Ня дзіва, што першай ён разбурыў незразумелую працэдуру «праймэрыз», зладжаную незразумелымі людзьмі зь незразумелай пэрспэктывай. Паспрабуйце цяпер каму-небудзь растлумачыць, што гэта было і навошта? Адно відаць, што не было ў гэтым праўды.

Другой ляснула так званая дзяржаўная ідэалёгія, якая так і не навучылася гаварыць зь людзьмі. Сотні ідэолягаў існуюць зусім не для людзей, а для «охранітельства» ўлады, то бок і ў гэтым няма праўды і зразумелага людзям здаровага сэнсу.

Нарэшце, каранавірус высьветліў незразумелыя схемы інтэграцыі з Расеяй. «Дарожныя мапы» аказаліся ні чым іншым, як схемамі анэксіі, абнуленьне Пуціна — шчырай хлусьнёй, калі сьцьвярджаецца, што ўсе гэтыя 20 гадоў Расеяй кіраваў ня ён (а хто?), і ягоны ўказ прызнаць беларусаў носьбітамі расейскай мовы — для чаго? — незразумела. Бо на здаровы розум, зазначыў нехта ў фэйсбуку, гэта як прызнаць усіх расейцаў носьбітамі беларускай мовы, то бок бяз сэнсу.

Вірус сказаў праўду, напрыклад, пра італьянскую мэдыцыну і пра экалёгію ўсёй зямлі, зь якой зьніклі гарачыя плямы забруджаньня.

Кітайцы сьведчаць, што пасьля вірусу ў іх сталі распадацца шлюбы, бо пандэмія сказала праўду пра сужэнскія адносіны, якія ў іншых абставінах мусілі б захоўвацца.

Каранавірус разбурае фэйкі, здымае локшыну з вушэй, зносіць на сваім шляху ўсё непразрыстае і незразумелае, вяртае да здаровага розуму. Ёсьць жыцьцё і сьмерць, ёсьць лічбы статыстыкі, і ёсьць самае галоўнае — давер беларусаў да беларусаў.

Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG