Колькасьць памерлых ад новага каранавірусу ў Італіі за апошнія 24 гадзіны вырасла на 475 чалавек і дасягнула 2,978. Гэты рост на 19% за дзень – найбольшы ад часу, калі ў краіне пачалі адсочваць эпідэмію, паведамляе Reuters.
Агульная пацьверджаных выпадкаў хваробы ў Італіі дасягнула 35,713 – гэта рост на 1 ад папярэдняй лічбы 31,506. Італія мае найбольшую колькасьць захварэлых сярод краінаў Эўразьвязу.
Колькасьць тых, хто ўжо выздаравеў, дасягнула 4,025 – днём раней іх было 2,941.
У рэанімацыі знаходзяцца 2,257 параўнальна з 2,060 днём раней.