Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каб ратаваць эканоміку, польскі ўрад выдзеліць $52 млрд і верне гандаль у нядзелю


Улады Польшчы распрацавалі плян дапамогі прадпрымальнікам, у сувязі з пандэміяй каранавірусу. Сума падтрымкі ацэньваецца ў 212 мільярдаў злотых ($43 млрд). Сярод мераў ёсьць і часовае вяртаньне нядзельнага гандлю, піша Gazeta Wyborcza.

Праграму на супольным паседжаньні прадставілі прэзыдэнт Анджэй Дуда і прэм’ер Матэвуш Маравецкі.

Гандаль у буйных гандлёвых галерэях і супэрмаркетах адмяніў у Польшчы кансэрватыўны ўрад партыі Права і Справядлівасьць. Першы час негандлёвыя нядзелі чаргаваліся, але ад гэтага году забарона ўвайшла цалкам. Дэталі магчымай адмены гэта забароны пакуль няясныя. Вядома, што самі бізнэсоўцы дамагаюцца вяртаньня гандлю прынамсі да канца году.

Толькі за пэрыяд ад 9 да 15 сакавіка наведвальнасьць гандлёвых цэнтраў у Польшчы зьменшылася на 30%. Аналітыкі прагназуюць, што на гэтым тыдні яна зьменшыцца на 80-90%.

Закон дазваляе супэрмаркетам і гандлёвым цэнтрам працаваць у нядзелю перад Калядамі і Новым годам, у студзені, чарговыя дзьве нядзелі прадуглежаныя ў красавіку, адна ў чэрвені і адна напрыканцы жніўня. Агулам гаворка пра сем нядзеляў цягам году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG