Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь увяла забарону на вываз мэдычных тавараў

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Беларусь часова забараніла вывозіць асобныя мэдычныя тавары і абсталяваньне. Такую пастанову прыняў Савет міністраў.

Пастанова ўжо набыла моц і будзе дзейнічаць да 1 чэрвеня 2020 году.

Забарона не распаўсюджваецца на:

  • вываз тавараў для асабістага карыстаньня фізычнымі асобамі;
  • аказаньне міжнароднай гуманітарнай дапамогі, якре ўхваліў урад Беларусі.

У пералік рэчаў, якія забаронена вывозіць зь Беларусі, уваходзяць:

  • аднаразовыя камбінэзоны і касьцюмы хімічнай абароны;
  • рэсьпіратар для працы з ахоўнымі акулярамі FFP3, рэсьпіратар проціаэразольны FFP3, гермэтычныя ахоўныя акуляры, маска на твар для выкарыстаньня з проціаэразольнымі фільтрамі FFP3, а таксама фільтры для гэтай маскі;
  • хірургічныя халаты, маскі адна- і шматразовыя, бахілы, бінты, вата, марля і іншае;
  • мэдычныя пальчаткі;
  • мэдычныя аднаразовыя камплекты зь нятканых матэрыялаў, камплект адзеньня лекара, мэдычны камплект грамадзянскай абароны для аказаньня мэдычна-санітарнай і першай дапамогі, камплект бялізны і адзеньня для апэрацыйных, хірургічныя камбінэзоны і халаты;
  • абсталяваньне для дыханьня, газавыя маскі, акрамя ахоўных масак без мэханічных дэталяў і зьменных фільтраў.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG