Лінкі ўнівэрсальнага доступу

2,4413 беларускага рубля за даляр — новы гістарычны максымум 


18 сакавіка па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы даляр ЗША аднавіў абсалютны гістарычны максымум. Курс амэрыканскай валюты вырас адразу на 7 капеек — да 2,4413 рубля.

Аналягічную тэндэнцыю дэманструе эўра — рост на 5 капеек да адзнакі 2,6840.

У гэты дзень з замежнай валюты ў Менску абясцэньваўся толькі расейскі рубель — на 3 капейкі да 3,1575 за 100 адзінак.

На Маскоўскай біржы раніцай расейскі рубель абваліўся да максымуму за апошнія чатыры гады, ушчыльную наблізіўшыся да 80 рублёў за даляр. Аднак затым крыху вярнуў пазыцыі: 77,21 за даляр.

Курс эўра на 19 сакавіка вызначаны на ўзроўні 84,89 рублёў.

У валютным кошыку Нацыянальнага банку Беларусі расейскі рубель складае 50%, а таму беларуская валюта аўтаматычна рэагуе на ягонае абясцэньваньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG