Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Магілёўшчыне пакуль няма ніводнага выпадку заражэньня каранавірусам


Пра гэта Свабодзе паведамілі ў Магілёўскім занальным цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі.

Па стане на раніцу 18 сакавіка ў Беларусі 9 пацыентаў маюць клінічныя прыкметы інфэкцыі COVID-19, — паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Таксама на кантролі знаходзяцца 37 пацыентаў са станоўчымі лябараторнымі тэстамі, але без клінічных праяваў хваробы.

5 пацыентаў ужо выпісалі, гаворыцца ў паведамленьні. Такім чынам, у Беларусі зафіксаваны 51 выпадак захворваньняў на каранавірус.

Як стала вядома Свабодзе, цалкам «чыстай» ад каранавірусу на гэты момант зьяўляецца Магілёўская вобласьць. У мясцовым Цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі паведамілі, што па стане на 11.20 серады 18 сакавіка ў вобласьці не зарэгістравана пацьверджаных выпадкаў заражэньня каранавірусам.

На 17 сакавіка Горадзенская абласная інфэкцыйная лякарня на сваім сайце паведамляла, што ў ёй знаходзіцца 1 пацыент з пацьверджаным COVID-19.

З ранейшай афіцыйнай статыстыкі вядома, што выпадкі каранавірусу фіксаваліся ў Менску, Віцебску і Горадні. Абнаўленьне афіцыйных зьвестак, як чакаецца, адбудзецца ў другой палове дня 18 сакавіка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG