Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвестка

Каранавірус: «Белпошта» прыпыняе прыём пасылак ва ўсе краіны, акрамя Расеі і Кітаю


РУП «Белпошта» часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленьняў ва ўсе краіны, акрамя Расеі і Кітая, паведамляе афіцыйны сайт прадпрыемства.

«У сувязі з абвешчанай пандэміяй каранавірусу ва ўсім сьвеце авіякампаніі, якія ажыцьцяўляюць перавозку пошты з Рэспублікі Беларусь, праз узмацненьне жорсткасьці глябальных захадаў, накіраваных на стрымліваньне распаўсюджваньня каранавірусу і гарантаваньне бясьпекі пасажыраў падчас палёту, пастаянна карэктуюць і скарачаюць авіярэйсы ў розныя краіны. На многіх кірунках цалкам закрыліся авіяцыйныя зносіны, — гаворыцца ў паведамленьні.

— У сувязі з прыпыненьнем авіяперавозак РУП „Белпошта“ часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленьняў (адпраўленьняў пісьмовай карэспандэнцыі, пасылак і адпраўленьняў EMS) ва ўсе краіны, за выключэньнем Ганконгу, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расейскай Фэдэрацыі».

Пералік краін будзе карэктавацца ў выпадку зьяўленьня транспартных сродкаў, здольных ажыцьцяўляць у гэтыя краіны дастаўку.

«Каб пазьбегнуць кантакту з чалавекам, адпраўленьні EMS і тыя, якія рэгіструюцца і для якіх звычайна патрабуецца подпіс адрасата, будуць дастаўляцца праз паштовыя або абанэнцкія скрыні, паштаматы, без расьпіскі атрымальніка, а росьпіс аб уручэньні будзе прастаўляцца паштальёнам з указаньнем нумару пасьведчаньня асобы атрымальніка», — гаворыцца ў паведамленьні.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG