Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі аўтамабільны гігант Škoda прыпыняе вытворчасьць, каб не распаўсюджваўся каранавірус


Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабілі Škoda Auto на заводзе ў Чэхіі
Ілюстрацыйнае фота. Аўтамабілі Škoda Auto на заводзе ў Чэхіі

Апошнія аўтамабілі пакідаюць заводы Škoda Auto ў Чэхіі ў сераду, 18 сакавіка, у 22.00. Заводы будуць закрытыя ў Млада-Болеславе, Квасінах і Вэрхлабе да 22.00 6 красавіка, заявіў прэм’ер-міністар Чэскай Рэспублікі Андрэй Бабіс на прэс-канфэрэнцыі 17 сакавіка.

Рашэньне аб прыпыненьні вытворчасьці на тры тыдні было прынята для барацьбы з эпідэміяй каранавірусу ў Чэхіі. Работнікам заводу будуць выплачваць 70-75% ад іх штомесячнай зарплаты.

Нямецкі канцэрн Volkswagen, які належыць чэскай Škoda Auto, таксама закрывае свае філіялы ў Эўропе.

На заводах Škoda Auto ў Чэхіі працуюць каля 34 000 чалавек. На сёньняшні дзень зарэгістраваны два выпадкі захворваньня на каранавірус сярод рабочых.

Віцэ-прэзыдэнт Зьвязу прамысловасьці і транспарту Чэхіі Ян Рафай выказаў надзею, што адключэньне ня будзе доўгім. Паводле Міністэрства здароўя Чэхіі, на вечар 17 сакавіка ў краіне зарэгістраваны 434 выпадкі заражэньня каранавірусам, паправіліся тры чалавекі, праведзена больш за 6000 тэстаў на COVID-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG