Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад пачатку году ВУП Беларусі ўпаў на 0,6%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Валавы ўнутраны прадукт Беларусі за студзень-люты 2020 году ўпаў на 0,6% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам летась, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі.

Валавы ўнутраны прадукт (ВУП) — макраэканамічны паказьнік, які характарызуе выніковы кошт усіх аказаных паслуг і вырабленай прадукцыі ў краіне за год. Узровень ВУП зьяўляецца вызначальнай эканамічнай велічынёй для кожнай краіны.

Паводле першай ацэнкі, аб’ём ВУП у бягучых цэнах склаў амаль 19,5 мільярда беларускіх рублёў, або ў супастаўных цэнах 99,4% да ўзроўню студзеня-лютага 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG