Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Засталася Беларусь. Армэнія перадапошняй у ЭАЭС ўвяла надзвычайныя захады з прычыны COVID-19


Мэдыцынскі работнік вымярае тэмпэратуру жанчыны на ўездзе ў горад Вагаршапат, Армэнія, 16 сакавіка 2020 году

У краіне зафіксаваная самая вялікая колькасьць інфікаваных на Паўднёвым Каўказе.

Армэнія, якая ўваходзіць у Эўразійскі эканамічны зьвяз, абвясьціла надзвычайнае становішча да 14 красавіка для процідзеяньня новаму каранавірусу і адклала рэфэрэндум пра зьмены ў складзе Канстытуцыйнага суда да яго заканчэньня, паведамляе Reuters.

Паводле зьвестак на панядзелак 16 сакавіка, Армэнія, у якой пражываюць 3 мільёны чалавек, паведаміла аб 52 выпадках каранавірусу ў краіне. Гэта самы вялікі паказьнік сярод краінаў Паўднёвага Каўказу.

Усе адукацыйныя ўстановы будуць закрытыя да заканчэньня надзвычайнага становішча, паведаміў урад Армэніі. Межы з суседнімі Грузіяй і Іранам таксама будуць зачыненыя.

Раней надзвычайныя захады з прычыны каранавірусу ўвялі Казахстан, Расея і Кіргізстан.

Казахстан афіцыйна перайшоў на рэжым надзвычайнага становішча ад 16 сакавіка да 15 красавіка.

У Кіргізстане фармальна не абвяшчалі надзвычайнае становішча, але прынялі шматлікія захады, уласьцівыя такому становішчу: закрылі межы і забаранілі масавыя сходы (нават сямейныя сьвяты «тоі»), абвясьцілі карантын у навучальных установах, закрылі кінатэатры і начныя клюбы.

Расея таксама не абвяшчала надзвычайнае становішча, але ад 18 сакавіка забараняе ўезд усім замежнікам.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

22 новыя адказы пра каранавірус ад Сусьветнай арганізацыі здароўя, мэдычных аўтарытэтаў і з найлепшай практыкі

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG