Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 беларускіх онлайн-бібліятэк. Пампуйце, чытайце і слухайце бясплатна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пандэмія каранавірусу значна абмежавала мабільнасьць людзей ва ўсім сьвеце, а карантын даў людзям мноства вольнага часу. Яго можна бавіць, чытаючы кнігі. Свабода прапануе восем беларускіх бясплатных онлайн-бібліятэк.

Бібліятэка Свабоды

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды». Да гэтай пары ў ёй выйшлі 74 кнігі. ВОСЬ ТУТ сьпіс усіх выданьняў «Бібліятэкі Свабоды» ХХІ стагодзьдзя.

Аўдыёкнігі і «Падкасты Свабоды»

Больш за 100 разнастайных падкастаў і аўдыёкніг беларускіх пісьменьнікаў можна паслухаць дзякуючы плятформе «Падкасты Свабоды».

Kamunikat.org (Камунікат)

Найбуйнейшая беларуская інтэрнэт-бібліятэка. ТУТ сабрана амаль 8 тысяч кніг, а таксама часопісы, газэты, аўдыёкнігі, тэлеперадачы. Усяго больш за 40 тысяч публікацыяў.

«Беларуская палічка»

Найстарэйшая беларуская электронная бібліятэка, заснаваная ў 1996 годзе. На сайце knihi.com багаты выбар беларускай і замежнай літаратуры (па-беларуску), аўдыёкніг і архіўных відэматэрыялаў.

Саюз беларускіх пісьменьнікаў

Электронныя кнігі беларускіх аўтараў можна спампаваць зь БІБЛІЯТЭКІ Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі дае доступ да шэрагу віртуальных сэрвісаў, з дапамогай якіх зможаце аддалена скарыстацца розными рэсурсамі і паслугамі. Для гэта трэба зарэгістравацца на САЙЦЕ.

Нацыянальная бібліятэка паблікуе шмат у чым унікальныя выданьні. Летась у адкрыты доступ была выстаўленыя літаратурныя часопісы 1919–1939 гадоў, а таксама выданьні беларускага замежжа.

AdVerbum.org

Калекцыя спасылак на кнігі па гісторыі Беларусі, археалёгіі, палеаграфіі і іншых дысцыплінах і галінах гістарычных ведаў. Таксама на сайце можна знайсьці дакумэнтальныя і мастацкія фільмы па гісторыі Беларусі і гісторыі новага часу.

Беларуская літаратура

Кнігі ў розных фарматах для чыталак прапануе суполка «Беларуская літаратура» ў УКантакце.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG