Міністэрства адукацыі выдала першую рэкамэндацыю ў сувязі з пандэміяй каранавірусу

Ва ўсіх установах адукацыі Беларусі былі ўзмоцненыя санітарна-прафіляктычныя захады, паведаміла Міністэрства адукацыі ў афіцыйным Telegram-канале.

«Міністэрства адукацыі інфармуе пра ўзмацненьне санітарна-прафіляктычных захадаў ва ўсіх установах адукацыі. Рэкамэндавана абмежаваць наведваньне, адмовіцца ад правядзеньня масавых мерапрыемстваў і па магчымасьці абмежаваць рух у саміх установах. Пры самых малых прыкметах прастудных захворваньняў паказацца доктару», — гаворыцца ў паведамленьні.

​
XS
SM
MD
LG