Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус. У сьвеце памерлі ўжо звыш 6500 чалавек


На раніцу 16 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 169,6 тысячы выпадкаў COVID-19: каля 81 тысячы ў Кітаі, 24,7 тысячы ў Італіі, 14 тысячы ў Іране, 8,2 тысяч ў Паўднёвай Карэі, 7,8 тысячы ў Гішпаніі, 5,8 тысячы ў Нямеччыне, 5,4 тысячы ў Францыі, 3,8 тысячы у ЗША.

У Беларусі пацьвердзілі 27 выпадкаў COVID-19, трох ужо выпісалі здаровымі і выпусьцілі дамоў, ізалявалі 224 чалавекі.

Ад хваробаў, якія выклікаў новы каранавірус, у сьвеце памерлі 6518 чалавек: 3217у Кітаі, 1,809 у Італіі, 724 у Іране, 292 у Гішпаніі, 127 у Францыі, 75 у Паўднёвай Карэі, 69 у ЗША.

Выпісалі здаровымі 77,8 тысячы пацыентаў, у цяжкім стане знаходзяцца 5,9 тысячы пацыентаў.

Па стане на канец мінулага дня ў Італіі было 20,6 тысячы «актыўных выпадкаў» COVID-19 — тых, у каго зафіксавалі вірус, але ня вылекавалі. Гэта ўдвая больш за Кітай (там 9889) і нават больш за разам узятых Кітай з Іранам (у другім 8624).

Пры тым у Кітаі практычна спыніўся распаўсюд вірусу (штодзень фіксуюць толькі некалькі дзясяткаў новых выпадкаў) і спадае колькасьць актыўных выпадкаў. У Паўднёвай Карэі таксама амаль спыніўся распаўсюд вірусу, але колькасьць актыўных выпадкаў не спадае, а толькі застаецца амаль нязьменнай.

У Італіі, Іране, Гішпаніі, Нямеччыне, Францыі, ЗША і Вялікай Брытаніі расьце і колькасьць захворваньняў, і колькасьць актыўных выпадкаў.

Паводле колькасьці выпадкаў на душу насельніцтва Італія даўно абагнала Кітай: у Італіі каля 400 выпадкаў на 1 млн чалавек. На другім і трэцім месцы паводле гэтага паказьніку Швайцарыя (каля 250) і Нарвэгія (каля 230).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG