Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз абурыўся забаронай Трампа на ўезд у ЗША з Эўропы


Кіраўніцтва Эўразьвязу: кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль, старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен, сьпікер Эўрапарлямэнту Давід Сасолі

Кіраўніцтва Эўразьвязу 12 сакавіка раскрытыкавала рашэньне прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб часовай забароне на ўезд у краіну для жыхароў Эўропы.

«Каранавірус — гэта глябальны крызыс, не абмежаваны тэрыторыяй аднаго кантынэнту, і ён патрабуе супрацоўніцтва, а не аднабаковых дзеяньняў», — заявілі старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен і кіраўнік Эўрапейскай Рады Шарль Мішэль у Брусэлі.

У сумеснай заяве палітыкаў падкрэсьліваецца, што Эўразьвяз не ўхваляе таго факту, што ЗША ўвялі забарону на ўезд у аднабаковым парадку без кансультацый. «Эўразьвяз дзейнічае рашуча, каб абмежаваць распаўсюд вірусу», — гаворыцца ў заяве.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў 11 сакавіка, што Злучаныя Штаты прыпыняць на месяц допуск у ЗША візытэраў з Эўропы. Выключэньне зробяць толькі для Вялікай Брытаніі. Адначасова ён абвінаваціў Эўразьвяў у недастаткова рашучай барацьбе з каранавірусам SARS-CoV-2.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG