Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр гурту «Океан Ельзи» больш не ўзначальвае партыю «Голас»


Сьвятаслаў Вакарчук
Сьвятаслаў Вакарчук

Рок-музыка Сьвятаслаў Вакарчук больш не ўзначальвае палітычную партыю «Голас». Пра гэта стала вядома па выніках партыйнага зьезда, вынікі якога ў Facebook прадставіў сам Вакарчук. Украінскай службе Радыё Свабода інфармацыю пацьвердзілі ў прэс-службе арганізацыі.

«Сёньня мы стаім перад вельмі сур’ёзным выклікам: улада пад выглядам новых асоб на самай справе працягвае старыя. Мы ж сваім прыкладам паказваем адваротнае: мы прыводзім да лідэрскіх пазыцыяў і ў партыі і парлямэнце новых прафэсійных людзей», — падкрэсьліў музыкант.

Новым кіраўніком «Голасу» стала Кіра Рудык. Вакарчук назваў яе найлепшым кіраўніком сваёй каманды, якая ўвасабляе сучаснасьць. Ён таксама адзначыў, што прадоўжыць удзельнічаць у разьвіцьці партыі.

У Вярхоўнай Радзе Кіра Рудык працуе першым намесьнікам старшыні камітэта па пытаньнях лічбавай трансфармацыі.

Па выніках датэрміновых парлямэнцкіх выбараў ва Ўкраіне, якія прайшлі 21 ліпеня мінулага года, партыя Сьвятаслава Вакарчука атрымала каля 6 адсоткаў галасоў. У «Голасе» ў Радзе 20 дэпутацкіх крэслаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG