Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Улады дзейнічалі беспакарана», — Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША аб правах чалавека ў Беларусі


Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампэо

Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў апублікаваў 11 сакавіка чарговы даклад аб правах чалавека ў сьвеце Беларусі. У ім адзначаюць, што Беларусь па-ранейшаму застаецца аўтарытарнай дзяржавай.

Ад прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі ў 1994 годзе, адзначае Дзяржаўны дэпартамэнт, кіраўнік беларускай дзяржавы «ўмацаваў сваё кіраваньне ўсімі інстытутамі і падарваў вяршэнства закону аўтарытарнымі сродкамі, у ліку якіх маніпуляваньне выбарамі і адвольныя ўказы». Усе наступныя выбары, у тым ліку леташнія ў Палату прадстаўнікоў, не адпавядалі міжнародным стандартам.

«Улады ўсіх узроўняў часта дзейнічалі беспакарана і не каралі службовых асобаў ва ўрадзе ці сілавых структурах, якія парушалі правы чалавека», — адзначаецца ў дакладзе.

У дакладзе таксама адзначаецца, што ня толькі Міністэрства ўнутраных спраў ажыцьцяўляе паліцэйскія функцыі, але і іншыя органы, якія знаходзяцца па-за ягоным кантролем, напрыклад КДБ, дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржаўнага кантролю, Сьледчы камітэт і Служба бясьпекі прэзыдэнта.

«Прэзыдэнт мае паўнамоцтвы падпарадкоўваць усе органы бясьпекі свайму асабістаму камандаваньню, і ён ажыцьцяўляў эфэктыўны кантроль над сіламі бясьпекі», – канстатуюць аўтары дакладу.

У дакладзе пералічылі асноўныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі: адвольны арышт і затрыманьне; небясьпечныя для жыцьця ўмовы ўтрыманьня ў турме; адвольнае або незаконнае ўмяшаньне ў асабістае жыцьцё; значныя праблемы з незалежнасьцю судовай улады; неапраўданыя абмежаваньні свабоды слова, друку і інтэрнэту, уключаючы цэнзуру, блякаваньне сайтаў і існаваньне законаў, якія тычацца крымінальнай адказнасьці за паклёп на дзяржаўных чыноўнікаў; затрыманьні журналістаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG