Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Brent 33,5 даляра. Сусьветныя рынкі адрэагавалі на навіну пра абвяшчэньне пандэміі


Рынак нафты і фондвыя рынкі адказалі падзеньнем на навіну пра абвяшчэньне COVID-19 пандэміяй.

Індэкс Dow Jones панізіўся амаль на 6%, гэта найгоршы паказьнік ад сьнежня 2018 году.

Цэны на нафту не апусьціліся ніжэй за мінімальнае значэньне 9 сакавіка, калі гатунак Brent сягнуў ніжэй за 32 даляры за барэль, аднак наблізіліся да яго, затрымаўшыся на адзнацы 33,5 даляра.

У пачатку тыдня асноўныя сусьветныя біржы перажылі падзеньне. Каляпс выклікаў распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі ў сьвеце і правал перамоваў нафтавага картэля OPEC з Расеяй.

Краіны – экспартэры нафты не пагадзілася на дадатковае скарачэньне вытворчасьці, фактычна абваліўшы цэны на сыравіну. Па сутнасьці, пачалася цэнавая вайна паміж найбуйнейшымі ўдзельнікамі пагадненьня — Расеяй і Саудаўскай Арабіяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG