Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каранавірус: НБА і НХЛ могуць дачасна спыніць сэзон 


Нацыянальная баскетбольная ліга
Нацыянальная баскетбольная ліга

Матч рэгулярнага чэмпіянату паўночнаамэрыканскай Нацыянальнай баскетбольнай лігі (НБА), у якім павінны былі сустрэцца «Аклахома» і «Юта», не адбыўся. Каранавірусам інфікаваны адзін з найлепшых гульцоў апошніх гадоў Рудзі Гобэр, ягоны тэст аказаўся станоўчым.

Афіцыйны твітэр каманды за некалькі гадзінаў да паядынку праінфармаваў, што ўдзел Гобэра пад пытаньнем. Пазьней высьветлілася, што баскетбаліст заразіўся менавіта COVID-19.

Пры гэтым адзначаецца, што гулец адчувае сябе нармальна.

Паводле інсайдэрскіх зьвестак, сэзон у НБА можа быць дачасна спынены.

Нацыянальная хакейная ліга
Нацыянальная хакейная ліга

Нацыянальная хакейная ліга (НХЛ) з той жа прычыны можа прыпыніць рэгулярны чэмпіянат сэзону 2019/2020, паведамляе выданьне «Прессбол» са спасылкай на аглядальніка Sportsnet Крыса Джонстана.

«Было б дзіўна, каб сэзон у НХЛ ня быў прыпынены. Гобэр са сваёй „Ютай“ на мінулым тыдні гуляў супраць „Таронта“, якія дзеляць стадыён з хакейнай камандай „Таронта Мэйпл Ліфс“, быў у Дэтройце на „Літл-Сізарс Арэне“, дзе гуляюць „Рэд Уінгз“. Нават калі гуляць пры пустых трыбунах, ліга ня зможа гарантаваць бясьпеку гульцоў і пэрсаналу».

Дагэтуль разглядалася магчымасьць трохтыднёвага перапынку, але няма гарантыі, што можна ўзяць распаўсюд каранавірусу пад кантроль за такія сьціслыя тэрміны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG