Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Uber будзе часова блякаваць акаўнты заражаных каранавірусам і тых, хто кантактаваў зь імі


Кампанія Uber апавясьціла пасажыраў і кіроўцаў аб мерах, якія прымаюцца ў сувязі з распаўсюдам каранавірусу. Акаўнты тых, хто заразіўся або кантактаваў з хворымі, могуць быць заблякаваныя, паведамляецца ў прэс-рэлізе на сайце кампаніі.

Разам з тым у Uber паабяцалі даць фінансавую дапамогу кіроўцам і дастаўнікам з каранавірусам або тым, хто зьмешчаны ў карантын на тэрмін да 14 дзён. Як паведамляецца на сайце, кампанія ўжо дапамагла некаторым пацярпелым кіроўцам і працуе над тым, каб выплачваць кампэнсацыі супрацоўнікам па ўсім сьвеце.

Каманда Uber кругласутачна аказвае падтрымку органам аховы здароўя ў барацьбе з эпідэміяй, сказана ў заяве. Інфармацыю аб тых, хто захварэў, кампанія таксама атрымлівае ад органаў аховы здароўя.

Раней Uber заблякаваў акаўнты 240 карыстальнікаў і двух кіроўцаў у Мэксыцы пасьля таго, як паслугамі сэрвісу скарыстаўся чалавек з падазрэньнем на заражэньне каранавірусам.

Па стане на 11 сакавіка 2020 года колькасьць хворых на каранавірусную інфэкцыю COVID-19 перавысіла 119 тысяч чалавек. Сусьветная арганізацыя здароўя аб’явіла сытуацыю з распаўсюдам вірусу пандэміяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG