Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША радуе інтарэс Беларусі да імпарту газу. Што распавёў намесьнік Пампэо


Філіп Рыкер

ЗША радыя, што ўрад Беларусі цікавіцца імпартам амэрыканскага газу праз Клайпедзкі тэрмінал звадкаванага прыроднага газу, заявіў намесьнік дзяржаўнага сакратара ЗША Філіп Рыкер.

«Мы радыя, што Беларусь бачыць, што ў яе ёсьць выбар і іншыя энэргетычныя магчымасьці. Думаю, дывэрсыфікацыя энэргіі — важны стратэгічны элемэнт», — сказаў Філіп Рыкер агенцтву BNS у Вільні.

Паводле яго, гэтыя магчымасьці былі падкрэсьленыя і на сустрэчы дзяржсакратара ЗША Майка Пампэо з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам на пачатку лютага.

«Гэта прыватныя ўгоды, энэргетычныя прадпрыемствы вельмі зацікаўленыя ў беларускім рынку — яны спадзяюцца, што гэта можа быць каштоўна. Так што гэта сапраўды магчымасьць, якую падкрэсьліў і сакратар Майк Пампэо падчас візыту ў Менск у мінулым месяцы», — сказаў ён.

Намесьнік дзяржсакратара ў справах Эўропы і Эўразіі кажа, што падрабязнасьці верагодных угодаў павінен падаць Менск.

«Урад ЗША — ня той бок, які будзе займацца гэтымі рынкамі. Існуе свабодны рынак. Ёсьць вялікія магчымасьці, і я думаю, што ўрад Беларусі праявіў сваю зацікаўленасьць у гэтым», — падкрэсьліў Філіп Рыкер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG