Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Brent па 38 даляраў. Нафтавыя цэны часткова падняліся пасьля панядзелкавага абвалу 


Нафтавы танкер у порце Рас-Аль-Хайр, Саудаўская Арабія
Нафтавы танкер у порце Рас-Аль-Хайр, Саудаўская Арабія

Цана нафты на сусьветных рынках шукае пункт раўнавагі пасьля таго, як 9 сакавіка абвалілася адразу на 30%. Тады цэны на нафту Brent зьнізіліся з 46 даляраў за барэль да 32.

11 сакавіка нафта вярнула частку панядзелкавых стратаў і цяпер складае амаль 38 даляраў за барэль.

Экспэрты лічаць, што падзеньне цэнаў на нафту прывядзе да падзеньня фондавых курсаў нафтавых кампаній і дасьць штуршок сусьветнай эканоміцы, якая знаходзіцца пад ціскам з прычыны распаўсюду каранавіруснай інфэкцыі.

У сваю чаргу стабілізацыя попыту можа аказаць станоўчы ўплыў на цэны на нафту, вярнуўшы іх на больш устойлівы ўзровень у памеры 40 даляраў за барэль цягам ужо некалькіх месяцаў.

Нафтавы каляпс выкліканы правалам перамоваў нафтавага картэля OPEC і яго партнэраў. У выніку пачалася «цэнавая вайна» паміж найбуйнейшымі ўдзельнікамі пагадненьня, перадусім Расеяй і Саудаўскай Арабіяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG