Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Тодара Кляшторнага


Тодар Кляшторны
Тодар Кляшторны

Падзеі 11 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

11 сакавіка 1903 году нарадзіўся Тодар Кляшторны, беларускі паэт. У 1937 годзе Кляшторны быў асуджаны НКВД як «член антысавецкай арганізацыі», яму прысудзілі найвышэйшую меру пакараньня з канфіскацыяй маёмасьці.

Карыкатура на Тодара Кляшторнага ў часопісе «Маладняк», 1930 год
Карыкатура на Тодара Кляшторнага ў часопісе «Маладняк», 1930 год

Таксама ў гэты дзень

1566 — зацьверджаны другі Статут Вялікага Княства Літоўскага — звод законаў фэадальнага права, помнік беларускага пісьменства і юрыдычнай думкі.

1985 — Міхаіл Гарбачоў пасьля сьмерці Канстанціна Чарненкі быў прызначаны генэральным сакратаром ЦК КПСС.

1990 — Вярхоўны Савет Літоўскай ССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.

2011 — у выніку моцнага цунамі адбылася аварыя на японскай АЭС «Фукусіма».

У гэты дзень нарадзіліся

1887 — Алесь Гарун, беларускі паэт і дзяяч беларускага Адраджэньня пачатку XX стагодзьдзя.

Алесь Гарун
Алесь Гарун

​1911 — Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч і навуковец, галоўны рэдактар часопіса «Божым шляхам», архімандрыт грэка-каталіцкай царквы.

У памяці

1906 — быў павешаны расейскімі ўладамі эсэр Іван Пуліхаў. У студзені 1905 году Пуліхаў зрабіў замах на жыцьцё менскага губэрнатара Паўла Курлова, але бомба ня выбухнула.

Іван Пуліхаў
Іван Пуліхаў

1938 — расстраляны Эрвін Краінскі-Савіцкі, супрацоўнік газэты «Красноармейская звезда» зь Менску. Арыштаваны 20 траўня 1937 году. Асуджаны як сябра контрарэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі. Расстраляны ў Менскай турме. Больш лёсаў рэпрэсаваных беларусаў — у абноўленай «Картатэцы Сталіна» на сайце​ stalin-list.org.

Картатэка Сталіна: расстраляны супрацоўнік газеты «Красноармейская звезда»
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:30 0:00

1941 — памёр у зьняволеньні Аляксандар Уласаў, рэдактар і выдавец першай беларускай газэты «Наша Ніва». У 1918 годзе ўвайшоў у склад Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. У кастрычніку 1939 году Ўласаў быў арыштаваны НКВД і перавезены ў Менск. У лістападзе 1940 году асуджаны на 5 гадоў канцлягераў за «шпіёнска-правакатарскую дзейнасьць».

1955 — памёр Аляксандар Флемінг, брытанскі біёляг і фармаколяг, вынаходнік пэніцыліну, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізіялёгіі і мэдыцыне.

2006 — у турме Гааскага трыбуналу памёр Слабадан Мілошавіч. У сувязі з ваеннымі канфліктамі на Балканах Мілошавіч быў абвінавачаны судом па больш як 60 пунктах, сярод іншага ў генацыдзе і злачынствах супраць чалавецтва.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG