Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША пачалі вывад войскаў з Аўганістану


ЗША пачалі выводзіць войскі з Аўганістану, прыступіўшы да выкананьня пагадненьня з рухам Талібан.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі» са спасылкай на амэрыканскіх вайскоўцаў.

Пагадненьне паміж ЗША і Талібанам, падпісанае 29 лютага, падавалася як спроба Вашынгтону пакласьці канец 18-гадовай вайне ў Аўганістане.

Прадстаўнік амэрыканскіх вайскоўцаў у Аўганістане Соні Легет заявіў у аўторак, што пачалося «скарачэньне сіл, якое базуецца на пэўных умовах, да 8600 чалавек на працягу 135 дзён».

Цяпер у Аўганістане знаходзяцца каля 13 тысяч амэрыканскіх вайскоўцаў. Зь іх 8 тысяч займаюцца навучаньнем і кансультаваньнем аўганскіх нацыянальных сіл бясьпекі.

Яшчэ прыкладна 5 тысяч чалавек бяруць удзел у антытэрарыстычных апэрацыях і аказваюць ваенную падтрымку аўганскай арміі, калі паступаюць адпаведныя просьбы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG