Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гатовасьць сьвету да эпідэміі: Беларусь 108-я з 195 краінаў


Паводле рэйтынгу, які вызначае ўзровень бясьпекі ў галіне аховы здароўя — Global Health Secirity Index, ніводную краіну сьвету нельга лічыць цалкам гатовай да эпідэміі або пандэміі.

Рэйтынг складаюць незалежная непрыбытковая арганізацыя Ініцыятыва ядзернай пагрозы (Nuclear Threat Initiative) і Цэнтар бясьпекі здароўя імя Джонса Гопкінса (Johns Hopkins Center for Health Security) з удзелам Economist Intelligence Unit.

Сытуацыя ў паасобных краінах ацэньваецца паводле наступных катэгорыяў:

  • папярэджаньне
  • выяўленьне
  • рэакцыя
  • стан здароўя
  • санітарныя нормы
  • рызыкі

Максымальная колькасьць балаў — 100. Найлепшы паказьнік — у ЗША: 83,5. Сярэдні паказьнік па сьвеце — 40,2.

Беларусь з 35,3 баламі не дацягвае да сярэдняга паказьніка і займае ў рэйтынгу 108-е месца з 195 краінаў. Найгорш у Беларусі справы выглядаюць ў галіне папярэджаньня захворваньняў (19,4), нормаў (25,8) і выяўленьня выпадкаў захворваньня (28,9).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG