Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны акцый расейскіх кампаній рэзка ўпалі на Лёнданскай фондавай біржы


Ілюстрацыйнае фота

Акцыі шматлікіх расейскіх кампаній у панядзелак рэзка зьнізіліся на Лёнданскай фондавай біржы пасьля абвалу коштаў на нафту.

Больш за ўсіх ўпалі дэпазытарныя расьпіскі на акцыі «Раснафты» — на 22,5%. Па дадзеных выданьня The Bell, менавіта рашэньне кіраўніка «Раснафты» разарваць зьдзелку з краінамі-вытворцамі нафты (так званую OPEC+) стала каталізатарам падзеньня сусьветных коштаў на нафту.

Капіталізацыя сыравінных кампаній зь іншых, неэнэргетычных сэктараў, таксама рэзка ўпала.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG