Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Румас пракамэнтаваў падзеньне рубля і цэнаў на нафту


Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, архіўнае фота
Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас, архіўнае фота

«Паглядзім, як будзе разьвівацца сытуацыя». Нацбанк «будзе кіравацца рынкавымі тэндэнцыямі» і ня стане штучна стрымліваць рубель.

Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Румас заявіў 9 сакавіка, што яшчэ нельга ацэньваць усе наступствы рэзкага зьніжэньня цэнаў на нафту і дэвальвацыі расейскага рубля, піша БелТА.

«Думаю, цяпер яшчэ нельга ацаніць усе наступствы дэвальвацыі расейскага рубля і рэзкага зьніжэньня цэнаў на нафту, — перадаюць словы Румаса аб 11-й гадзіне. — Будзем глядзець, як стане развівацца сытуацыя.

Расейцы выпусьцілі заяву, што Мінфін будзе прадаваць валюту. Гэта такое неардынарнае рашэньне. І першыя некалькі дзён гэтага тыдня пакажуць, як будзе разьвівацца сытуацыя з расейскім рублём. Адпаведна, і наш Нацыянальны банк, зыходзячы з гэтага, будзе выстройваць сваю стратэгію».

Румас паабяцаў, што Нацбанк «будзе кіравацца рынкавымі тэндэнцыямі» і ня стане штучна стрымліваць рубель, а таксама ня будзе празьмерна расходваць золатавалютныя рэзэрвы.

На момант публікацыі на валютнай біржы беларускі рубель патаньнеў да даляра на 5%, да эўра на 6,3% у параўнаньні зь пятніцай.

Падзеньне цэнаў на нафту, дадаў Румас, дае дадатковую магчымасьць для Беларусі дамовіцца з Расеяй, бо «сытуацыя, якая ёсьць сёньня, значна адрозьніваецца ад сытуацыі ў сьнежні ці студзені». Таксама гэта можа паўплываць на перамовы з альтэрнатыўнымі пастаўшчыкамі, адзначыў прэм’ер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG