Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон абвінаваціў Расею ў парушэньні пагадненьня аб «адкрытым небе»


Кіраўнік Пэнтагону Марк Эспэр

Кіраўнік Пэнтагону Марк Эспэр абвінаваціў Расею ў парушэньні палажэньняў Пагадненьня аб «адкрытым небе». Паводле яго, Масква блякуе палёты самалётаў ЗША над Калінінградам і ў Грузіі, нягледзячы на ўмовы пагадненьня.

«Нам таксама адмаўляюць у доступе да палётаў у межах вайсковых вучэньняў», — сказаў Эспэр.

Дамова аб адкрытым небе пачала дзейнічаць у 2002 годзе. Яе падпісалі 34 краіны, уключаючы Расею. Дамова закліканая падняць узровень міжнароднай стабільнасьці шляхам дазволу краінам-падпісантам ажыцьцяўляць выведвальныя палёты над сваімі тэрыторыямі.

У апошнія гады назіральнікі ЗША абвінавачвалі Расею ў злоўжываньні сваімі правамі: ажыцьцяўленьні назіраньняў з больш прасунутым інструмэнтаром і ня толькі ў рамках пэўных маршрутаў.

Паводле The Wall Street Journal, у кастрычніку 2020 году прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў дакумэнт, які сыгналізаваў аб намерах ягонай адміністрацыі выйсьці з Дамовы аб адкрытым небе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG