Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску цяпер будуюць 27 цэркваў і касьцёлаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У сталіцы Беларусі цяпер будуюцца 27 культавых аб’ектаў, распавёў журналістам 4 сакавіка начальнік галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы і ў справах моладзі Менгарвыканкаму Сяргей Шэндзік, паведамляе БелТА.

Цяпер у Менску працягваецца будаўніцтва 17 праваслаўных культавых комплексаў і цэркваў, 9 рымска-каталіцкіх комплексаў і сацыяльнага цэнтру хрысьціян-баптыстаў у мікрараёне Сухарава-3 на вул. Гарэцкага, сказаў чыноўнік.

Усяго на сёньня ў Менску працуюць 69 культавых збудаваньняў:

  • 44 праваслаўныя храмы,
  • 6 каталіцкіх касьцёлаў,
  • 6 капліц,
  • 5 цэркваў веры евангельскай,
  • 3 малельныя дамы хрысьціян-баптыстаў,
  • 2 сынагогі,
  • 1 малітоўны дом адвэнтыстаў сёмага дня,
  • 1 новаапостальская царква,
  • 1 мячэт.

Паводле Сяргея Шэндзіка, у Менску цяпер ёсьць прадстаўнікі 22 канфэсіяў з 26, зарэгістраваных у Беларусі.

Для параўнаньня, у 1984 годзе ў Менску былі ўсяго 2 праваслаўныя царквы і адна каталіцкая.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG