Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нацбанк папрасіў пашырыць выкарыстаньне беларускай мовы ў банках


У сувязі са зваротамі грамадзян аб выкарыстаньні беларускай мовы ў банках Нацыянальны банк Беларусі вырашыў падняць гэтае пытаньне перад банкаўскай сыстэмай, паведамляе БелаПАН.

На гэтым тыдні Асацыяцыя беларускіх банкаў разаслала лісты ў камэрцыйныя банкі, у якіх гаворыцца, што Нацбанк просіць банкаўскую супольнасьць «разгледзець магчымасьці»

  • дапрацоўкі праграмнага забесьпячэньня (у банкаматах, інфакіёсках, мабільных праграмах), каб уся інфармацыя там адлюстроўвалася ў тым ліку на беларускай мове,
  • стварэньня беларускамоўных вэрсій сайтаў банкаў,
  • афармленьня па патрабаваньні кліента банкаўскіх дамоваў на беларускай мове.

Да 26 сакавіка банкі павінны накіраваць у Асацыяцыю прапановы, як яны могуць зрабіць больш даступнымі фінансавыя паслугі для насельніцтва на беларускай мове, а таксама ўказаць магчымыя тэрміны дапрацоўкі праграмных інтэрфэйсаў банкаматаў, інфакіёскаў, лічбавых каналаў абслугоўваньня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG