Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз каранавірус у Італіі і Францыі вырасьлі продажы «Чумы» Камю


Альбэр Камю, 1959 год.

Эпідэмія каранавіруса Covid-19 спрыяла росту продажаў раману «Чума» Альбэра Камю. Найперш, як паведамляе Radio France Internationale (RFI) са спасылкай на газэту La Répubblica, продажы вырасьлі ў Італіі — першай у Эўропе краіне паводле колькасьці інфікаваных.

Паводле дадзеных італьянскага друку, за месяц «Чума» з 71-га месца ў рэйтынгу продажаў паднялася на трэцяе.

У Францыі, як піша francetvinfo са спасылкай на дадзеныя сайту Edistat, рост продажаў не такі высокі, але за апошні тыдзень студзеня былі прададзеныя 1700 асобнікаў «Чумы», а за апошні тыдзень лютага — 800.

Раман «Чума», апублікаваны ў 1947 годзе, апавядае пра штодзённае жыцьцё жыхароў альжырскага гораду Аран, адрэзанага ад сьвету падчас эпідэміі чумы ў 1940 годзе. У Камю, чума, зрэшты, алегарычная — гаворка ідзе пра эпідэмію нацызму, які распаўсюджваецца па Эўропе.

У Італіі, паводле апошніх зьвестак, ад каранавірусу памерлі ўжо 79 чалавек, зь іх 27 — за апошнія суткі. Усяго ў краіне зарэгістравана 2502 тых, хто заразіўся Covid-19.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG