Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14,5 тысяч чалавек пад кантролем. Улады пра пашырэньне каранавірусу ў Беларусі

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства замежных спраў Беларусі 4 сакавіка супольна зь Міністэрствам аховы здароўя праводзіць брыфінг аб сытуацыі з каранавірусам у краіне.

У МЗС стварылі апэратыўную групу па прадухіленьні распаўсюджваньня каранавірусу ў Беларусі, паведаміў намесьнік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, які ўзначаліў групу. Таксама створаная каардынацыйная група пры службе дзяржаўнага пратаколу, якая будзе падтрымліваць сувязь з замежнымі ўстановамі ў выпадку ўзьнікненьня ў іх пытаньняў і кругласутачна будзе даступная для дыпляматычных прадстаўніцтваў.

Намесьніца міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Натальля Жукава распавяла, што ў Беларусі цяпер пад кантроль узятыя каля 14,5 тысяч чалавек — гэта тыя, хто быў у неспрыяльных краінах або знаходзіліся ў асяродзьдзі тых, хто захварэў. Каля 400 чалавек адтуль ужо выбылі, частку цяпер назіраюць у хатніх умовах. На сёньня пацьверджаныя 6 выпадкаў заражэньня каранавірусам у Беларусі, ва ўсіх шасьцярых захворваньне праходзіць бессымптомна.

Мінздароўя пакуль ня мае намеру ўжываць дадатковыя абмежавальныя меры з прычыны каранавірусу. Няма неабходнасьці закрываць межы Беларусі, лічаць улады, ня будзе і абмежаваньняў у кантактах. Магчыма, некаторыя масавыя мерапрыемствы перанясуць на больш позьні тэрмін. На дыстанцыйнае начучаньне перавялі толькі адну ВНУ — БНТУ. 85% студэнтаў БНТУ агледзелі, яны ўсе здаровыя.

Усіх, хто вяртаецца з Італіі (нават у расейскіх грамадзян), абсьледуюць лябараторна і выдаюць адпаведны дакумэнт-даведку, што яны прайшлі абсьледаваньне, дадала Жукава.

Як распавялі на брыфінгу, у Кітаі з пачатку лютага ідзе спад захворваньня, аднак у іншых краінах зьявіліся сурʼёзныя ачагі — гэта Паўднёвая Карэя, Іран і Італія, паведаміў Бердыклічаў. У 81% выпадкаў каранавірусу хвароба будзе пераносіцца ў лёгкай форме, у 14% — стан сярэдняй цяжкасьці, магчымыя пнэўманіі і толькі ў 5% — цяжкія формы. Сьмяротнасьць ад каранавірусу — ад 2 да 4%, паведаміў прадстаўнік Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя у Беларусі Батыр Бердыклычаў.

Паводле Бердыклычава, нашэньне маскі для здаровых сэнсу ня мае, маскі неабходна насіць хворым, каб не заразіць іншых.

Таксама Бердыклычаў дадаў, што «ўжываньне алькагольных напояў у якасьці прафіляктыкі не зьяўляецца эфэктыўным».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG