Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі прапануе на прэм’ера былога топ-мэнэджара кампаніі алігарха Ахметава, – крыніцы


Уладзімер Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прапануе зацьвердзіць кіраўніком ураду замест цяперашняга прэм’ера Аляксея Ганчарука Дзяніса Шмыгаля, міністра разьвіцьця супольнасьцяў і тэрыторыі, які да гэтага працаваў топ-мэнэджарам кампаніі ДТЭК алігарха Рыната Ахметава.

Пра гэта паведамілі 3 сакавіка крыніцы Ўкраінскай службы Радыё Свабода ў фракцыі «Слуга народа» па выніках сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Дзеючы ўрад мае пакуль паўгадавы імунітэт праз зацьвярджэньне Вярхоўнай Радай праграмы яго дзейнасьці адразу пасьля прызначэньня Ганчарука і яго каманды.

Хто такі Шмыгаль

Палітычныя экспэрты не выключаюць, што новым прэм’ер-міністрам стане Дзяніс Шмыгаль. Ён быў прызначаны на пасаду віцэ-прэм’ера 4 лютага. Ураджэнец Львова, скончыў Львоўскую палітэхніку ў 1997 годзе. Кар’еру на дзяржаўнай службе пачаў у 2009 годзе, да 2013 года працаваў у Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 2014 годзе стаў намеснікам начальніка ўпраўлення Міністэрства даходаў у Львоўскай вобласьці.

Дзяніс Шмыгаль
Дзяніс Шмыгаль

У 2015-2017 гадах працаваў на розных кіроўных пасадах у гандлёва-вытворчых і энэргетычных кампаніях. Са жніўня 2019-га да лютага 2020 году ўзначальваў Івана-Франкоўскую абласную дзяржаўную адміністрацыю.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі плануе 4 сакавіка наведаць пазачарговае пасяджэньне Вярхоўнай Рады, пацьвердзіў 2 сакавіка першы намесьнік старшыні Рады, прадстаўнік прэзыдэнта ў парлямэнце Руслан Стэфанчук. Паводле яго, заплянаваны разгляд пытаньня «Аб Кабінэце міністраў Украіны» і кадравых пытаньняў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG