Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пацьвердзілі 4-ы выпадак захворваньня на каранавірус

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота

Міністэрства аховы здароўя пацьвердзіла чацьвёрты выпадак захворваньня на каранавірус.

Тэсты яшчэ двух чалавек маюць станоўчы вынік, робіцца лябараторная дыягностыка для ўдакладненьня. Гэтыя людзі мелі кантакты так званага 1-га ўзроўню зь вірусаносьбітамі.

Паводле Міністэрства здароўя, пачатковыя тэсты гэтых людзей былі адмоўныя, таму можна зрабіць выснову, што пацыентаў ізалявалі да моманту, калі вірус пачаў вылучацца з арганізму. Гэта нібыта выключыла магчымасьць далейшай перадачы інфэкцыі.

Усе пацыенты, якія знаходзяцца пад назіраньнем, пачуваюцца задавальняльна, уключна з хворымі на каранавірус.

Захварэў на каранавірус грамадзянін Беларусі. Не ўдакладняецца грамадзянства двух чалавек, якія знаходзяцца пад падазрэньнем.

За час працы праграмы лябараторыя РНПЦ эпідэміялёгіі і мікрабіялёгіі правяла больш за 5 тысяч тэстаў, паведамляе Міністэрства здароўя.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

XS
SM
MD
LG