Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікі Зяленскага і Пуціна абмеркавалі ў Менску абмен зьняволенымі


Вайна на ўсходзе Ўкраіны, Данбас
Вайна на ўсходзе Ўкраіны, Данбас

Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак сустрэўся ў Менску з намесьнікам кіраўніка Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыем Козакам, паведамляе афіцыйны сайт кіраўніка ўкраінскай дзяржавы.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася вызваленьне асобаў, якіх утрымліваюць варагуючыя бакі, у фармаце «ўсіх на ўсіх». Пра гэта дамовіліся лідэры «Нармандзкай чацьвёркі» на парыскім саміце ў сьнежні 2019 году.

Удзельнікі падкрэсьлілі неабходнасьць працягу перамоваў для поўнага выкананьня папярэдніх дамоўленасьцяў.

У прыватнасьці, Уладзімір Зяленскі і Ўладзімір Пуцін дамовіліся аб спыненьні агню на ўсходзе Ўкраіны, дзе ўкраінскія вайскоўцы змагаюцца з прарасейскімі сэпаратыстамі, якіх падтрымлівае Масква, а таксама аб дадатковым абмене зьняволенымі.

За дзевяць месяцаў на прэзыдэнцкай пасадзе Ўладзімір Зеленскі ўжо двойчы быў куратарам абмену палоннымі. Летась у верасьні Расея і Ўкраіна абмянялі па 35 зьняволеных, у канцы 2019 году Украіна перадала расейскаму боку 124 асобы ў абмен на 76 украінцаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG