Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грэцыя не ўпусьціла больш за 10 тысяч мігрантаў з Турэччыны


Мігранты ў Турэччыне паблізу мяжы з Грэцыяй, 1 сакавіка 2020
Мігранты ў Турэччыне паблізу мяжы з Грэцыяй, 1 сакавіка 2020

Стрымліваючы паток мігрантаў з Турэччыны, грэцкая паліцыя 1 сакавіка ўжыла вадамёты і сьлезацечны газ, паведамляе Deutsche Welle. Групы ўцекачоў, лік якіх на турэцка-грэцкай мяжы, паводле ацэнкі ААН, даходзіць да 13 тысяч, закідвалі праваахоўнікаў камянямі і іншымі прадметамі.

Тым часам кіраўнік Міністэрства ўнутраных справаў Турэччыны Сулейман Сойле заявіў, што станам на раніцу 1 сакавіка мяжу ў прылеглай да Грэцыі і Баўгарыі правінцыі Эдырнэ перасеклі 76 358 мігрантаў. У сувязі з гэтай заявай грэцкі МЗС абвінаваціў Анкару ў мэтанакіраванай дэзінфармацыі.

У сваю чаргу Баўгарыя паведаміла, што становішча на мяжы з Турэччынай спакойнае, і празь яе не перайшоў ні адзін мігрант.

Заключанае паміж Анкарой і Брусэлем у сакавіку 2016 году пагадненьне прадбачвае, што Турэччына ня будзе прапускаць мігрантаў з Сырыі, якія накіроўваюцца ў краіны Эўразьвязу. За гэта Эўразьвяз паабяцаў турэцкаму боку фінансавую падтрымку. Аднак Турэччына заяўляе, што сродкі, абяцаныя ЭЗ, паступаюць марудна. У мінулым Анкара некалькі разоў пагражала адкрыць мігрантам шлях у ЭЗ, калі яна не атрымае дадатковай падтрымкі.

Паводле актуальных зьвестак ААН, Турэччына прыняла каля 3,6 мільёна уцекачоў з Сырыі. Акрамя сырыйцаў, на тэрыторыі Турэччыны прысутнічаюць значныя колькасьці мігрантаў з Аўганістану і Іраку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG